Век песень
Зборнік · 2026 · па-беларуску

Кнігі аўтараў, якіх мы падтрымліваем

Век песень

Век песень быў да Веку людзей. Залаты час народу Курганоў, для якіх песня – гэта і інструмент, і зброя, і нават жыццёвая неабходнасць, як паветра. Век песень – гэта час казак, і ў кожнай з аповесцяў казкі ажываюць: забаўныя і тужлівыя, радасныя і вусцішныя. Тут можна сустрэць і Алельку Заснавальніка, і Галляша Залатавуста, і Дзеву-Воя, і Косткасея. Скажаце, казкі часта хаваюць праўду? А можа, яны проста пераствараюць яе на свой лад, асабліва калі за справу бяруцца сапраўдныя паэты? Бо казкі заўжды праўдзівыя, пакуль у іх вераць. Час зазірнуць у Век песень, каб дазнацца пра перадгісторыю "Веку людзей" – і пра тое, што было пасля фіналу рамана.

ВыдавецтваПапуры
Год2026
Жанргістарычнае фэнтэзі
Аб’ём532 старонак
АўтарыМаргарыта Латышкевіч

Дзе купіць

Аўтары